
«Мой сакрэт смачных таматаў»
- Details
- Створана 15.01.2019 10:25
14 студзеня ў аддзеле эканамічнай, тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры адбылася сустрэча з агароднікам-аматарам Надзеяй Іванаўнай Куц «Мой сакрэт смачных таматаў».
Надзея Іванаўна падзялілася сваімі напрацоўкамі ў вырошчванні таматаў, якіх у яе больш за 400 гатункаў, адказала на пытанні прысутных.
Удзельнікі сустрэчы таксама пазнаёміліся з літаратурай, прадстаўленай на кніжнай выставе «Як атрымаць выдатны ўраджай», арганізаванай супрацоўнікамі аддзела абанемента.


































