
Сустрэча ў рамках літаратурных чытанняў «Я чытаю, ты чытаеш, мы чытаем!»
- Details
- Створана 18.01.2019 09:38
17 студзеня для навучэнцаў 2 класа ДУА «Сярэдняя школа № 18 г. Віцебска» ў рамках літаратурных чытанняў «Я чытаю, ты чытаеш, мы чытаем!» адбылася сустрэча на тэму «Зіма – пара цудаў».
Дзеці адправіліся ў віртуальнае падарожжа і даведаліся аб традыцыях і звычаях зімовых святаў, разгадвалі рэбусы і чыталі вершы.
Працягам літаратурных чытанняў стаў майстар-клас, на якім дзеці змайстравалі снегавікоў, і экскурсія па аддзеле дзіцячай літаратуры.


































