
Клуб гістарычнай рэканструкцыі і мадэлявання «NAGLFAR»: ад вытокаў да стварэння дракара
- Details
- Створана 14.10.2019 11:06
Бясплатныя курсы «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага города»
10 кастрычніка ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбыліся чарговыя заняткі бясплатных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада» на тэму «Клуб гістарычнай рэканструкцыі і мадэлявання «Нагльфар»: ад вытокаў да стварэння дракара».
Клуб «Нагльфар» заснаваны ў 2001 годзе і з 2006 года працуе на базе культурна-гістарычнага комплекса «Залатое кальцо г. Віцебска "Дзвіна"». Удзельнікі клуба займаюцца ўзнаўленнем матэрыяльнай культуры вікінгаў VIII−XI стст. Перад слухачамі курсаў выступілі кіраўнік клуба Юрый Мазянкоў і ўдзельнікі клуба Арцём Ляшчына і Дзмітрый Панкратаў. Слухачы курсаў даведаліся пра побыт, гандлёвыя шляхі вікінгаў, іх знаходжанне на тэрыторыі Беларусі. Юрый Мазянкоў расказаў пра праекты клуба, заняткі гістарычным фехтаваннем, рамёствамі, удзел у фестывалях, правядзенне гістарычных паходаў. Вялікую цікавасць выклікаў пяцігадовы праект клуба – будаўніцтва з гістарычнай даставернасцю дракара вікінгаў. Юрый Мазянкоў расказаў пра тое, як ішло будаўніцтва дракара, з якімі цяжкасцямі давялося сутыкнуцца. Пра паход на дракары на міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры «На шляху з вараг у грэкі» з удзелам рэканструктараў у Полацку падрабязна расказалі Арцём Ляшчына і Дзмітрый Панкратаў. Удзельнікі клуба адказалі на шматлікія пытанні слухачоў.
З літаратурай, рэкамендаванай для больш глыбокага вывучэння тэмы, можна пазнаёміцца ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі. Відэаверсіі папярэдніх лекцый і перадач размешчаны на сайце абласной бібліятэкі, а таксама ў групе курсаў у сацыяльнай сетцы.


































