
Прафесійны візіт школьных бібліятэкараў
- Details
- Створана 30.01.2019 13:42
29 студзеня для бібліятэкараў школьных бібліятэк г. Віцебска і Віцебскай вобласці ў рамках павышэння кваліфікацыі слухачоў Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі праведзена аглядная экскурсія па бібліятэцы.
Супрацоўнікамі аддзела дзіцячай літаратуры для калег падрыхтаваны адукацыйныя лекцыі па тэмах «Эфектыўныя прыёмы работы з інтэрнэт-рэсурсамі для дзяцей» і «Традыцыйныя і інавацыйныя формы масавай работы з дзіцячым чытачом».


































