
Адкрыццё выставачнага праекта «Constructio»
- Details
- Створана 14.02.2019 09:44
13 лютага адбылося адкрыццё выставачнага праекта Галіны Васільевай «Constructio», прысвечанага 99-годдзю заснавання авангарднага мастацкага аб'яднання УНОВИС («Утвердители нового искусства»).
У экспазіцыі прадстаўлены работы мастакоў Аляксандра Малея, Галіны Васільевай і Васілія Васільева. «Constructio» – гэта пабудова прасторы, заснаваная на энергіі колеру, формы, рытме геаметрычных плоскасцяў і аб'ектаў з выразнай структурай ліній. Мэта праекта – прадставіць канструктыўны накірунак у мастацтве віцебскіх мастакоў.
Выстава экспануецца да 4 сакавіка.


































