
Чырвоная і чорная кнігі Віцебска: аскепкі архітэктурнай спадчыны. Частка другая
- Details
- Створана 19.02.2019 09:16
Бясплатныя курсы «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада»
14 лютага ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбыліся чарговыя заняткі бясплатных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада» на тэму «Чырвоная і чорная кнігі Віцебска: аскепкі архітэктурнай спадчыны». Частка другая.
Архітэктары Глеб Арлоўскі і Аляксандр Міхайлюкоў прадоўжылі ў сваіх выступленнях тэму архітэктурнай спадчыны горада і спыніліся на асноўных рухомых каштоўнасцях і будынках, што зніклі з гарадскіх вуліц ужо ў XXI стагоддзі. Каваныя брамы, лесвічныя пляцоўкі, агароджы балконаў, дэкоры фасадаў дамоў некалі стваралі непаўторную прыгажосць Віцебска. Надоўбы, булыжныя маставыя, вулічныя ліхтары з упрыгожаннямі, будынкі канца XIX – пачатку XX стагоддзяў знікалі і працягваюць знікаць з карты горада. І «Чорная кніга» архітэктуры Віцебска, на вялікі жаль, усё папаўняецца новымі аб'ектамі.
З літаратурай, рэкамендаванай для больш глыбокага вывучэння тэмы, можна пазнаёміцца ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі. Відэаверсіі папярэдніх лекцый і перадач размешчаны на сайце абласной бібліятэкі, а таксама ў групе курсаў у сацыяльнай сетцы.


































