
Пасяджэнне інтэлектуальнага клуба УА «ВДППЛ»
- Details
- Створана 11.02.2019 10:58
Інтэлектуальныя гульні спрыяюць раскрыццю творчага патэнцыялу, развіццю логікі, камунікатыўных навыкаў, а галоўнае – ствараюць добры настрой.
Члены Інтэлектуальнага клуба Віцебскага дзяржаўнага політэхнічнага прафесійнага ліцэю чарговае пасяджэнне клуба «Турнір валанцёраў» правялі ў Віцебскай абласной бібліятэцы. Яно прайшло ў рамках адкрыцця акцыі «Дапамога Віцебскаму прытулку бяздомных жывёл».
Супрацоўнікі аддзела эканамічнай, тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры аказалі інфармацыйную падтрымку акцыі – аформілі тэматычную кніжную выставу «Заўсёды побач» і падрыхтавалі электронную прэзентацыю «Ва ўсіх павінен быць дом».


































