
Жанчыны ў гісторыі і літаратуры: вялікія, знакамітыя, прыгожыя
- Details
- Створана 11.03.2019 09:44
7 сакавіка ў бібліятэцы адбылася кніжная выстава «Жанчыны ў гісторыі і літаратуры: вялікія, знакамітыя і цудоўныя», прысвечаная Дню жанчын.
Увазе наведвальнікаў было прадстаўлена больш за 700 кніг аддзела абанемента і МБА: дакументальныя біяграфіі і мемуары выдатных жанчын планеты, паэзія і проза яркіх прадстаўніц жаночай літаратуры.
Бяспройгрышная латарэя стала прыемным дапаўненнем да мерапрыемства: падарункі і сюрпрызы парадавалі кожную ўдзельніцу.


































