
Казімір Малевіч і канец класічнага мастацтва
- Details
- Створана 28.02.2019 19:16
Бясплатныя курсы «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада»
28 лютага ў бібліятэцы адбыліся чарговыя заняткі бясплатных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада» на тэму «Казімір Малевіч і канец класічнага мастацтва».
Доктар мастацтвазнаўства, прафесар кафедры агульнай гісторыі і сусветнай культуры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта Таццяна Катовіч прысвяціла лекцыю 140-годдзю з дня нараджэння Казіміра Малевіча. Таццяна Віктараўна спынілася на асноўных этапах развіцця сусветнага мастацтва, найбольш яркіх прадстаўніках розных мастацкіх плыняў, мастаках, якія эксперыментавалі з пэндзлем, фарбай, фактурай. Слухачы курсаў даведаліся пра доўгі шлях мастацтва ад эпохі Рэнесансу да «Чорнага квадрата» Малевіча, пра з'яву, якую назавуць «сучасным мастацтвам». Ад Сезана, Маціса, Пікаса, Кандзінскага, Ларыёнава, Малевіча і далей да Татліна, Габо, Абрамавіч, Раўшэнберга, Полака, Роткі...
З літаратурай, рэкамендаванай для больш глыбокага вывучэння тэмы, можна пазнаёміцца ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі. Відэаверсіі папярэдніх лекцый і перадач размешчаны на сайце абласной бібліятэкі, а таксама ў групе курсаў у сацыяльнай сетцы.


































