
Адкрыццё персанальнай выставы Аляксея Пшонкі «Скрыжаванне»
- Details
- Створана 06.03.2019 09:44
5 сакавіка адбылося адкрыццё персанальнай выставы жывапісу члена Беларускага саюза мастакоў Аляксея Пшонкі «Скрыжаванне».
У экспазіцыі прадстаўлены работы філасофскага плана, разважанні аўтара пра сэнс жыцця.
Карціны мастака знаходзяцца ў прыватных калекцыях Англіі, Іспаніі, Германіі, Польшчы і Расіі.
Выстава экспануецца да канца сакавіка.


































