
Міжнародны круглы стол
- Details
- Створана 27.02.2019 15:10
27 лютага ў бібліятэцы ў рамках праекта «Астрахань – Віцебск: гісторыка-культурны дыялог» адбыўся Міжнародны круглы стол «20 гадоў работы ў прававым полі: вынікі, перспектывы», прымеркаваны да 20-годдзя ЦПІ Астраханскай абласной навуковай бібліятэкі імя Н. К. Крупскай.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі Астраханскай абласной навуковай бібліятэкі імя Н. К. Крупскай, органаў дзяржаўнай улады, грамадскіх арганізацый і устаноў адукацыі Астраханскай вобласці.
Беларускім вопытам станаўлення, развіцця і дзейнасці публічных цэнтраў прававой інфармацыі, а таксама супрацоўніцтва ў вобласці прававой асветы насельніцтва падзяліліся вядучы бібліятэкар Людміла Луцкевіч, дырэктар Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Віцебскай вобласці Ларыса Дорагава, спецыяліст па прававой рабоце Віцебскай абласной натарыяльнай палаты Анастасія Прылепава.


































