
Пасяджэнне дзіцячага клуба «Правазнайка»
- Details
- Створана 01.03.2019 09:43
28 лютага ў Публічным цэнтры прававой інфармацыі для ўдзельнікаў дзіцячага клуба «Правазнайка» прайшла інфармацыйна-прававая гадзіна «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Вядучы бібліятэкар Людміла Луцкевіч расказала вучням 3 «В» класа СШ № 2 г. Віцебска аб Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і прававым статусе чалавека і грамадзяніна нашай краіны. Асобая ўвага была звернута на інстытут прэзідэнцтва.
Спецыяліст Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Віцебскай вобласці Юлія Дзірко азнаёміла школьнікаў з інфармацыйным напаўненнем раздзелаў Дзіцячага прававога сайта і паказала навучальны фільм аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь. Усім дзецям былі ўручаны падарункі ад НЦПІ з лагатыпам Дзіцячага прававога сайта.
У канцы мерапрыемства супрацоўнікі ПЦПИ правялі прававую віктарыну «Наша дзяржава – Рэспубліка Беларусь».


































