
Інфармацыйная гадзіна «Гасударыня вялікая Масленіца»
- Details
- Створана 05.03.2019 13:26
4 сакавіка аддзел эканамічнай, тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры правёў інфармацыйную гадзіну «Гасударыня вялікая Масленіца» для студэнтаў з Туркменістана Віцебскага філіяла міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА».
Госці даведаліся пра традыцыі святкавання Масленіцы ў старажытнасці і ў нашы дні, пра гісторыю свята, і аб тым, чаму масленічны блін з'яўляецца не проста святочным пачастункам, а сімвалам залатога сонца. Для іх была падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя, у якой распавядалася, як адзначаюць Масленіцу ў іншых краінах.
Затым іх чакаў сюрпрыз – чаяванне з блінамі са смятанай і малінавым і клубнічным варэннем.


































