
Светаўспрыманне і светаадчуванне жыхароў Віцебска ў XII–XVII стст. (па матэрыялах раскопак Верхняга замка)
- Details
- Створана 18.03.2019 10:16
Бясплатныя курсы «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада»
14 сакавіка ў бібліятэцы адбыліся чарговыя заняткі бясплатных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада» на тэму «Светаўспрыманне і светаадчуванне жыхароў Віцебска ў XII–XVII стст. (па матэрыялах раскопак Верхняга замка)».
Вядомы беларускі археолаг, кандыдат гістарычных навук Лявон Калядзінскі, які праводзіў раскопкі ў Віцебску ў 1977–1993 гадах, расказаў слухачам курсаў пра цікавыя знаходкі з каменю, косці, скуры, дрэва, шклу на месцы Верхняга замка. Таксама гаворка ішла пра рэлігійныя ўяўленні і менталітэт жыхароў старажытнага Віцебска.
З літаратурай, рэкамендаванай для больш глыбокага вывучэння тэмы, можна пазнаёміцца ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі. Відэаверсіі папярэдніх лекцый і перадач размешчаны на сайце абласной бібліятэкі, а таксама ў групе курсаў у сацыяльнай сетцы.


































