
Падарожжа ў краіну крывічоў
- Details
- Створана 29.03.2019 11:16
Бясплатныя курсы «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада»
28 сакавіка ў бібліятэцы адбыліся чарговыя заняткі бясплатных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада» на тэму «Падарожжа ў краіну крывічоў».
Перад слухачамі курсаў выступіў беларускі гісторык, археолаг, кандыдат гістарычных навук Мікалай Плавінскі, які займаецца археалагічнымі даследаваннямі пахавальных помнікаў крывічоў. Мікалай Аляксандравіч расказаў пра тое, якую тэрыторыю займалі крывічы, аб арэале помнікаў культуры доўгіх курганоў, тыповым характэрным наборы крывіцкіх пахаванняў. Слухачы курсаў даведаліся пра вынікі археалагічных даследаванняў на Браслаўскім Паазер'і, пра цікавыя знаходкі з курганных могільнікаў у Ахрэмаўцах, Вусце, Опсе і іншых, пра тое, як адбывалася дынаміка развцця крывіцкай культуры на заходніх межах.
З літаратурай, рэкамендаванай для больш глыбокага вывучэння тэмы, можна пазнаёміцца ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі. Відэаверсіі папярэдніх лекцый і перадач размешчаны на сайце абласной бібліятэкі, а таксама ў групе курсаў у сацыяльнай сетцы.


































