
Фамільная гісторыя сям’і Цшохераў
- Details
- Створана 08.04.2019 11:16
Бясплатныя курсы «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада»
4 красавіка ў бібліятэцы адбыліся чарговыя заняткі бясплатных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада» на тэму «Фамільная гісторыя сям'і Цшохераў».
Перад слухачамі курсаў выступіў кіраўнік праекта «Таварыства сяброў школы Карла Мая» Мурат Валіеў (г. Санкт-Пецярбург). Школа Карла Мая – гімназія, якая існавала ў Санкт-Пецярбургу з сярэдзіны ХIХ да пачатку ХХ стагоддзя. Непадобная на іншыя казённыя ўстановы, школа давала выдатную адукацыю і выхаванне. Заснавальнік школы Карл Іванавіч Май вучыў па прынцыпе «Спачатку любіць, потым вучыць».
Мурат Валіеў расказаў пра сям'ю Цшохераў, лёс якой звязаны з Віцебскам і Санкт-Пецярбургам, а таксама даў рэкамендацыі па ажыццяўленні генеалагічных даследаванняў.
Госць з Санкт-Пецярбурга перадаў у дар бібліятэцы 10-ы выпуск навуковага зборніка «Немцы ў Санкт-Пецярбурзе ХVIII–ХХ стст.: біяграфічны аспект», у якім апублікаваны яго артыкулы пра сем'і Цшохераў і Лампе.
Відэаверсіі папярэдніх лекцый і перадач размешчаны на сайце абласной бібліятэкі, а таксама ў групе курсаў у сацыяльнай сетцы.


































