
Літаратурная вечарына «Паэзія і музыка вясны»
- Details
- Створана 04.04.2019 15:08
2 красавіка ў бібліятэцы адбылася літаратурная вечарына «Паэзія і музыка вясны» сумесна з Віцебскім абласным аддзяленнем грамадскай арганізацыі «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
Вясна займае асаблівае месца ў творчасці паэтаў. На вечарыне гучалі вершы ў выкананні старшыні Віцебскага аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Тамары Красновай-Гусачэнкі, а таксама Вольгі Русілкі, Алены Фядзяевай, Алены Крыклівец, Ліліі Забаўленкі, Мікалая Намеснікава, Ірыны Радзіхоўскай.
Сустрэча з віцебскімі паэтамі атрымалася цёплай і душэўнай.
Супрацоўнікі агульнай чытальнай залы падрыхтавалі кніжную выставу.


































