
Велікодная творчая майстэрня
- Details
- Створана 10.04.2019 10:56
9 красавіка ў нямецкай чытальнай зале адбылася творчая майстэрня для школьнікаў, прымеркаваная да святкавання Вялікадня. Дзецi пазнаёміліся з традыцыямі святкавання Вялікадня ў Германіі, паглыбілі свае веды ў галіне краяназнаўства і нямецкай мовы.
У ходзе мерапрыемства прайшоў тэматычны майстар-клас па вырабе велікодных сувеніраў, у якім прынялі ўдзел школьнікі СШ № 34 і СШ № 43 горада Віцебска, якія вывучаюць нямецкую мову як замежную.


































