
Творчы вечар Наталлі Аладкі
- Details
- Створана 18.04.2019 09:44
25 красавіка адбыўся творчы вечар артысткі, вядучага майстра сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа Наталлі Аладкі «Пад белымі крыламі сафітаў...».
Наталля Аляксандраўна ў тэатры з 1986-га года, яе праца адзначана Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі». Актрыса знялася ў серыялах «Суд», «Дэтэктыўнае агенцтва "Іван ды Мар'я"», «Жураў-2», «Некалькі крокаў да кахання», «Неродная». На працягу вечара артыстка прымала віншаванні ад сяброў, калег і аматараў тэатральнага мастацтва.
Мерапрыемства падрыхтавана сумесна з Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя Якуба Коласа.


































