
Літаратурная гадзіна «А яечка не простае...»
- Details
- Створана 19.04.2019 11:33
18 красавіка ў сектары замежнай літаратуры прайшла літаратурная гадзіна для малодшых школьнікаў «А яечка не простае...», прымеркаваная да Міжнароднага дня кнігі і Вялікадня.
Матыў яйка, як элемент культуры, распаўсюджаны ў мастацтве, рэлігіі, міфалогіі, фальклоры і мастацкай літаратуры розных краін свету. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Віцебска» на прыкладзе рускіх, украінскіх, кітайскіх, англійскіх і дацкіх літаратурных твораў даведаліся аб глыбокім філасофскім значэнні яйка, сімвалічным значэнні велікоднага яйка ў хрысціянскіх традыцыях і паўдзельнічалі ў віктарыне.
Дапоўнілі мерапрыемства выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Велікодныя фантазіі» і кніжная выстава «У свеце казак».


































