
Адкрыццё абласной выставы-конкурсу мастакоў-аматараў «Мая сям’я»
- Details
- Створана 03.05.2019 09:45
2 мая адбылося адкрыццё абласной выставы-конкурсу мастакоў-аматараў «Мая сям'я», прысвечанай 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
У экспазіцыі – работы мастакоў-аматараў, якія прадстаўляюць Дамы (Цэнтры) рамёстваў Віцебскай вобласці, народныя клубы майстроў народнай творчасці. Выстава экспануецца да канца мая.


































