
Літаратурная вечарына «Усё жыццё была я на пярэднім краі…»
- Details
- Створана 15.05.2019 09:44
14 мая ў бібліятэцы адбылася літаратурна-музычная вечарына «Усё жыццё была я на пярэднім краі...», прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння рускай савецкай паэткі Юліі Друнінай.
Вядучыя вечарыны, супрацоўнікі агульнай чытальнай залы, распавялі пра лёс Юліі Друнінай, прачыталі вершы, напісаныя паэткай у гады ваеннага ліхалецця і ў пасляваенныя гады. На вечарыне прагучалі песні ваеннай тэматыкі ў выкананні студэнткі ВДУ імя П. М. Машэрава Дар'і Прыгожай.
Гэты вечар не толькі пра Юлію Друніну, дзіўную жанчыну і яе складаны лёс. Гэта даніна павагі і глыбокай падзякі тысячам такіх дзяўчат і хлопцаў, якія падарылі нам май 1945 года – Перамогу!


































