
Літаратурна-тэатральная вечарына «Яшчэ не вечар»
- Details
- Створана 19.11.2019 09:44
18 лістапада ў бібліятэцы ў рамках бібліятэчнага праекта «Разам!» адбыўся літаратурна-тэатральны вечар «Яшчэ не вечар», прысвечаны 220-годдзю з дня нараджэння А. С. Пушкіна.
У пачатку мерапрыемства вядучыя расказалі аб жыцці і творчасці Пушкіна, а затым быў паказаны спектакль «Яшчэ не вечар», аўтарам сцэнарыя і рэжысёрам-пастаноўшчыкам якога з'яўляецца наш пастаянны аўтар Ларыса Тумінская. Касцюмы, дэкарацыі, і, зразумела, ігра акцёраў, якімі з'яўляліся інваліды па зроку і пажылыя людзі аддзялення дзённага знаходжання грамадзян Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чыгуначнага раёна г. Віцебска, дазволілі гледачам акунуцца ў эпоху вялікага паэта, адчуць атмасферу таго часу, пабываць на балі.
Тэатр – гэта мастацтва, якое дорыць людзям радасць, дабро, шчасце, робіць нас лепш і дапамагае жыць далей.


































