
Віртуальная кніжная выстава «Біяграфія віцебскага дома»
- Details
- Створана 17.03.2021 11:15
Супрацоўнікі электроннай чытальнай залы падрыхтавалі віртуальную выставу серыі кніг «Біяграфія віцебскага дома» знакамітага віцебскага краязнаўцы Аркадзя Міхайлавіча Падліпскага.
Кожны выпуск уяўляе сабой гісторыка-краязнаўчыя нарысы, прысвечаныя асобным будынкам нашага горада. На аснове архіўных і друкаваных матэрыялаў аўтар прасочвае гісторыю будынкаў, а таксама расказвае пра лёсы людзей, якія звязаны з імі.
Кніжная серыя «Біяграфія віцебскага дома» будзе карысна тым, хто цікавіцца мінулым Віцебска, каму неабыякава гісторыя старажытных будынкаў горада, хто праводзіць экскурсіі па абласным цэнтры. З кнігамі серыі можна пазнаёміцца ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі.


































