
Творчы вечар трыа «Каўчэг»
- Details
- Створана 23.05.2019 16:21
22 мая ў бібліятэцы прайшоў творчы вечар трыа «Каўчэг» «Наш шлях. Праз 17 гадоў...».
Айцец Аляксандр Іваноў, Святлана Кім і Валянціна Іванковіч выканалі песні, якія напаўняюць дабрынёй, светлымі думамі пра Бога, пра душу, пра чалавека.
Павіншаваць трыа «Каўчэг» прыйшлі сябры і прыхільнікі таленту калектыву. Сярод гасцей былі паэт Алег Іваноў, бард Пётр Захараў, паэтэсы Наталля Салаўёва, Віялета Зенчанка і Аляксандра Журкоўская, навучэнцы тэатральнай студыі Бабініцкай сярэдняй школы Віцебскага раёна. Старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Тамара Краснова-Гусачэнка павіншавала трыа «Каўчэг» і ўручыла калектыву дыплом за шматгадовае супрацоўніцтва з Саюзам пісьменнікаў.


































