
Бібліятэка – школе
- Details
- Створана 27.06.2019 13:36
Падчас работы летніх школьных лагераў, як і на працягу навучальнага года, супрацоўнікі бібліятэкі праводзяць для школьнікаў бібліятэчныя літаратурныя ўрокі па творчасці дзіцячых пісьменнікаў. Мерапрыемствы праводзяцца ў рамках бібліятэчнага праекта «Літаратурныя ўрокі для школьнікаў: новы фармат».
Толькі за чэрвень бібліятэчныя літаратурныя ўрокі, прысвечаныя творчасці Л. Кэрала, В. Біянкі, М. Носава, К. Чукоўскага, В. Асеевай, А. Пушкіна і іншых пісьменнікаў, творы якіх уключаны ў школьную праграму, наведалі каля 1000 віцебскіх школьнікаў і гімназістаў.
Прымаюцца заяўкі на ліпень і жнівень. Папярэдні запіс па тэлефоне: 66 00 36 (сектар сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу).


































