
3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
- Details
- Створана 30.06.2017 11:14
Паважаныя чытачы бібліятэкі і наведвальнікі сайта!
Віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
3 ліпеня – сімвал міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму, пераемнасці пакаленняў. Гэтая дата непарыўна звязана з адной з важнейшых падзей айчыннай гісторыі – вызваленнем нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мы выказваем словы шчырай падзякі ветэранам, якія мужна адстаялі ў гады ваеннага ліхалецця нашу свабоду і незалежнасць.
Жадаем вам міру, шчасця, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.



































