
On-line выстава «Города Беларуси»
- Details
- Створана 01.08.2019 10:39
Агульная чытальная зала прапануе наведаць on-line выставу «Города Беларуси».
Вашай увазе прапануецца падборка найбольш цікавых кніг з фонду бібліятэкі, якія распавядаюць пра славутасці беларускіх гарадоў. Падарожжа па гарадах Беларусі падорыць калейдаскоп уражанняў і эмоцый. Краіна, якая яшчэ ўчора здавалася такой невялікай і простай, адкрые масу скарбаў, схаваных ад масавага турызму. Беларусь, як машына часу, пераносіць з эпохі ў эпоху, даказваючы, што савецкае мінулае можа суіснаваць і з далёкім Сярэднявеччам, і з еўрапейскай атмасферай.


































