
Прэзентацыя чацвёртага тома зборніка «Віцебскі край»
- Details
- Створана 12.09.2019 11:15
10 верасня ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя чацвёртага тома зборніка «Віцебскі край», у які ўвайшлі матэрыялы ІV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 80-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці.
З гэтай падзеяй прысутных павіншавалі галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Дзяніс Юрчак і дырэктар бібліятэкі Таццяна Адамян. Пра падрыхтоўку выдання да друку расказала загадчык аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Ларыса Рагачова. Свае меркаванні пра зборнік выказалі пастаянныя ўдзельнікі канферэнцыі – намеснік дырэктара Віцебскага абласнога краязнаўчага музея па навуковай рабоце Валерый Шышанаў, намеснік старшыні Віцебскага абласнога савета ветэранаў Міхаіл Ляшчынскі, кандыдат мастацтвазнаўства Аляксандр Лісаў, краязнаўца Аркадзь Падліпскі.
Электронны варыянт зборніка даступны на сайце Віцебскай абласной бібліятэкі.


































