
Актуальная размова «Бяспека дзяцей дома і на вуліцы»
- Details
- Створана 10.09.2019 15:00
У рамках правядзення Адзінага дня бяспекі па Віцебскай вобласці 9 верасня адбылося пасяджэнне клуба «Правазнайка» з удзелам прадстаўнікоў Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь.
Старшы інспектар цэнтра бяспекі і жыццядзейнасці Сяргей Чарвінскі ў гульнявой форме расказаў дзецям аб асноўных прычынах узнікнення надзвычайных сітуацый і правілах пажарнай бяспекі.
Прысутным быў прадэманстраваны прафілактычны фільм з серыі «Чароўная кніга МНС».
У канцы мерапрыемства дзеці змаглі адчуць сябе паўнапраўнымі выратавальнікамі, надзеўшы касцюм супрацоўніка МНС. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі заахвочвальныя прызы.


































