
15 верасня – Дзень бібліятэк Беларусі
- Details
- Створана 10.09.2019 11:14
Паважаныя чытачы бібліятэкі і калегі!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём бібліятэк Беларусі!
Гэтае свята па праве з'яўляецца падзеяй для ўсіх, хто любіць кнігу – яе стваральнікаў, захавальнікаў і чытачоў.
Хай кожны дзень натхняе вас на новыя дасягненні, будзе напоўнены творчым сэнсам, радасцю і дабром.
Жадаем вам здароўя, шчасця і дабрабыту!
12 верасня з 10.00 да 21.00 у бібліятэцы пройдуць святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня бібліятэк Беларусі: сустрэчы з пісьменнікамі, прэзентацыі кніг і выстаў, акцыі, экскурсіі.
Запрашаем усіх жадаючых.



































