
Мой радавод. Як шукаць сваіх продкаў
- Details
- Створана 30.09.2019 11:16
Бясплатныя курсы «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага города»
26 верасня ў бібліятэцы адбылася першая лекцыя новага сезону бясплатных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада» на тэму «Мой радавод. Як шукаць сваіх продкаў».
Галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Дзяніс Юрчак і загадчык кафедры гісторыі Беларусі ВДУ імя П. М. Машэрава Анатоль Дулаў павіншавалі слухачоў курсаў з пачаткам новага семестра. Тэма пошуку свайго радаводу хвалюе многіх людзей. З чаго пачынаць пошук, як яго весці, у якія архівы звяртацца, расказаў галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, кандыдат гістарычных навук Канстанцін Карпекін. Канстанцін Рыгоравіч расказаў пра прынцып захоўвання дакументаў у архіве, пра віды дакументаў, пра дакументы, што захоўваюцца ў абласным архіве, а таксама падзяліўся вопытам пошуку каранёў на прыкладзе ўласнага радаводу. Дырэктар Віцебскага абласнога музея Героя Савецкага Саюза М. П. Шмырова Ірына Шышкова і галоўны захавальнік фондаў музея Дзяніс Якаўлеў распавялі пра электронныя базы дазеных, прысвечаныя ўдзельнікам Першай і Другой сусветных войнаў, асаблівасці пошуку ў базах, пра матэрыялы, якія можна знайсці на сайце музея.
З літаратурай, рэкамендаванай для больш глыбокага вывучэння тэмы, можна пазнаёміцца ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі. Відэаверсіі папярэдніх лекцый і перадач размешчаны на сайце абласной бібліятэкі, а таксама ў групе курсаў у сацыяльнай сетцы.


































