
Літаратурныя чытанні з Тэрэзіяй Энценсбергер
- Details
- Створана 07.10.2019 10:10
5 кастрычніка ў бібліятэцы пры падтрымцы Інстытута імя Гётэ ў Мінску адбыліся літаратурныя чытанні з нямецкім аўтарам Тэрэзіяй Энценсбергер.
У ходзе мерапрыемства былі зачытаны ўрыўкі з рамана «Калька», які апавядае пра дзейнасць школы Баўхаус. Па заканчэнні чытанняў аўтар адказала на пытанні прысутных.


































