
Прэзентацыя кнігі Ларысы Бруевай і Марыны Фраловай «Сберегающий память поколений»
- Details
- Створана 17.10.2019 09:44
16 кастрычніка ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі Ларысы Бруевай і Марыны Фраловай «Сберегающий память поколений». Кніга прысвечана 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзю Вялікай Перамогі.
Цэнтральнае месца ў кнізе займаюць матэрыялы пра ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Віктара Цярэшчанку і вайсковы мемарыял імя Ленінскага камсамола ў в. Копці Віцебскага раёна.
Ларыса Бруева – член абласнога аргкамітэта па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў, кіраўнік Віцебскага рэгіянальнага цэнтра героіка-патрыятычнага выхавання «Пошук». Пошукавай работай Ларыса Навумаўна займаецца з 1972 года. Падчас прэзентацыі Ларыса Бруева расказала гісторыю стварэння помнікаў на мемарыяле ў вёсцы Копці, якім падзеям і людзям яны прысвечаны, хто прымаў удзел у адкрыцці помнікаў. Асноўная ўвага была ўдзелена дзейнасці Віктара Цярэшчанкі, які разам са сваімі аднадумцамі стварыў мемарыял і працягвае яго добраўпарадкаваць. Віктар Цярэшчанка прайшоў цяжкімі дарогамі Вялікай Айчыннай вайны, удзельнічаў у баях за Берлін, Дрэздан, Прагу. Віктар Дзям'янавіч прысутнічаў на прэзентацыі і расказаў пра некаторыя эпізоды свайго баявога шляху.
Галоўны спецыяліст Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Наталля Неушава расказала пра работу па ўвекавечанні памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны, якая вядзецца ў Віцебскай вобласці. Член савета Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, пісьменнік, публіцыст, гвардыі падпалкоўнік у адстаўцы Валерый Марчанка і старшыня Віцебскага гарадскога савета ветэранаў Ларыса Аленская адзначылі важнасць і неабходнасць работы, якую праводзяць Ларыса Бруева, Віктар Цярэшчанка, іншыя ўдзельнікі пошукавага руху.


































