
Адкрыцце выставы «Берлінскія міфы»
- Details
- Створана 28.10.2019 13:42
25 кастрычніка ў нямецкай чытальнай зале адбылося ўрачыста адкрыцце выставы графічных навел з кнігі «Берлінскія міфы», аўтарам якіх з'яўляецца лаўрэат шматлікіх прэмій Райнхард Кляйст.
Творы грунтуюцца на падборцы фальклорных гісторый чатырох стагоддзяў, звязаных з тапаграфіяй метраполіі. Выставу адкрыў дырэктар Інстытута імя Гётэ ў Мінску спадар Якаб Рачак.
Да 17 лістапада ўсе жадаючыя, якія валодаюць нямецкай мовай нават на пачатковым узроўні, могуць паўдзельнічаць у віктарыне па тэматыцы выставы. З лепшых работ будуць абраныя 3, якія і стануць прызавымі. Узнагароды будуць прадстаўлены ў пачатку снежня моўным аддзелам Інстытута імя Гётэ ў Мінску.
З умовамі віктарыны можна азнаёміцца ў нямецкай чытальнай зале.


































