
Урок фінансавай граматнасці «Безнаяўныя грошы»
- Details
- Створана 30.10.2019 10:39
29 кастрычніка ў рамках праекта «Школа фінансавай граматнасці для дзяцей» у аддзеле эканамічнай, тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры для вучняў 4 «А» класа СШ №2 прайшоў урок па фінансавай граматнасці «Безнаяўныя грошы».
Супрацоўнікі аддзела сумесна са спецыялістам ААТ «Белаграпрамбанк» распавялі дзецям аб банках і банкаўскіх картках і ўручылі ім падарункі.


































