
Гістарычнае фехтаванне ў Віцебску
- Details
- Створана 18.11.2019 09:15
Бясплатныя курсы «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада»
14 лістапада ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбыліся чарговыя заняткі бясплатных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада» на тэму «Гістарычнае фехтаванне ў Віцебску».
Кіраўнік народнага клуба гістарычнай рэканструкцыі «Варгерторн» Сяргей Бабенка і ўдзельнік клуба Аляксей Аліфер не толькі расказалі слухачам курсаў пра асаблівасці гістарычнага фехтавання, удзел у турнірах, але і прадэманстравалі ўзоры зброі і экіпіроўкі.
З літаратурай, рэкамендаванай для больш глыбокага вывучэння тэмы, можна пазнаёміцца ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі. Відэаверсіі папярэдніх лекцый і перадач размешчаны на сайце абласной бібліятэкі, sexe24.ch а таксама ў групе курсаў у сацыяльнай сетцы.


































