
Метадычнае аб'яднанне настаўнікаў нямецкай мовы СШ № 34 г. Віцебска
- Details
- Створана 05.11.2019 10:46
4 лістапада ў нямецкай чытальнай зале адбылося метадычнае аб'яднанне і пасяджэнне творчай групы настаўнікаў нямецкай мовы СШ № 34 г. Віцебска.
У рамках мерапрыемства былі агучаны даклады на актуальныя тэмы ўдасканалення прадметна-метадычных кампетэнцый настаўніка замежнай мовы і мадэлявання навучальнага занятка па замежнай мове з выкарыстаннем сучасных адукацыйных тэхналогій.
У сваю чаргу супрацоўнікамі нямецкай чытальнай залы быў прадстаўлены агляд мінулых і будучых мерапрыемстваў.


































