
Адкрыццё выставы работ навучэнцаў студыі «Крэатыў»
- Details
- Створана 18.11.2019 09:44
16 лістапада ў аддзеле літаратуры па мастацтве адбылося адкрыццё выставы работ навучэнцаў студыі «Крэатыў» ДУА «Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» «Мішка Тэддзі запрашае сяброў», а таксама прэзентацыя экспазіцыі аўтарскай лялькі кіраўніка студыі Анастасіі Марозавай «Першы баль».
З адкрыццём выставы яе ўдзельнікаў павіншавалі дырэктар цэнтра Наталля Бальшакова, загадчык аддзела дэкаратыўна-прыкладной творчасці Таццяна Калтунова і супрацоўнікі бібліятэкі.
Выстава будзе экспанавацца да 1 снежня. Запрашаем усіх жадаючых.


































