
Восеньскія канікулы з кнігай
- Details
- Створана 11.11.2019 13:39
4 і 6 лістапада ў бібліятэцы прайшлі мерапрыемствы ў рамках бібліятэчнага праекта «Літаратурныя ўрокі для школьнікаў: новы фармат».
Супрацоўнікі сектара сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу пазнаёмілі вучняў малодшых класаў сярэдняй школы № 2 і сярэдняй школы № 28 г. Віцебска з творчасцю пісьменнікаў-натуралістаў Міхаіла Прышвіна, Мікалая Сладкова, Віталія Біянкі, Яўгена Чарушына, правялі для школьнікаў экскурсію па бібліятэцы.
У рамках мерапрыемстваў была арганізавана сустрэча са старшынёй Віцебскага абласнога аб'яднання ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны», кандыдатам біялагічных навук, дацэнтам кафедры анатоміі, фізіялогіі і валеалогіі чалавека ВДУ імя П. М. Машэрава Галінай Захаравай, якая захапляюча расказала школьнікам пра птушак Беларусі.


































