
Адкрыцце выставы «Разам мы малюем свет»
- Details
- Створана 11.11.2019 15:16
9 лістапада ў аддзеле дзіцячай літаратуры адбылося адкрыццё выставы творчых работ «Разам мы малюем свет».
На выставе прадстаўлены малюнкі выхаванцаў дзіцячага клуба «Востраў надзеі» для дзяцей і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі здароўя ДУА «Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі».
Падчас мерапрыемства перад прысутнымі выступіў куратар клуба Андрэй Кавалёў і метадыст аддзела тэхнічнай творчасці Анжаліка Паўленка. Затым удзельнікі тэатральнага гуртка «Іскрынка» і танцавальнага гуртка «Рытмапластыка» пад кіраўніцтвам Марыны Васільевай выканалі некалькі нумароў са свайго рэпертуару. Парадавалі гасцей незвычайныя майстар-класы, якія правялі педагог дадатковай адукацыі Ірына Азаронак і Анжаліка Паўленка.
Выстава экспануецца да 30 лістапада. Запрашаем усіх жадаючых.


































