
Літаратурна-музычны вечар «Радасць творчасці»
- Details
- Створана 27.11.2019 09:39
26 лістапада ў аддзеле перыядычных выданняў у рамках бібліятэчнага праекта «Разам!» адбыўся літаратурна-музычны вечар «Радасць творчасці», прымеркаваны да Міжнароднага дня інвалідаў.
Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ГА «БелТІЗ» Канстанцін Ламчаноўскі ўручыў удзельнікам выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Прыгажосць свету сэрцам адчуваючы» граматы і грашовыя прызы. Потым канцэртную праграму прадставілі інваліды па зроку і пажылыя людзі аддзялення дзённага знаходжання грамадзян ТЦСАН Чыгуначнага раена г. Віцебска.
Паэзія і музыка падарылі ўсім радасць сустрэчы, добры настрой, зарад бадзёрасці і аптымізму.


































