
XII Міжнародная Школа якасці: круглы стол «Бібліятэка – тэрыторыя чытання»
- Details
- Створана 09.12.2019 11:24
4-6 снежня 2019 года Пскоўская абласная ўніверсальная навуковая бібліятэка пры ўдзеле Камітэта па культуры Пскоўскай вобласці, Пскоўскай бібліятэчнай асацыяцыі і Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна правяла XII Міжнародную Школу якасці.
Першы дзень – 4 снежня, прайшоў у Пскове і быў прысвечаны пытанням стварэння бібліятэк новага пакалення, іх мадэрнізацыі, развіцця інфармацыйных тэхналогій і захавання бібліятэчных фондаў.
Далейшая работа Школы якасці 5-6 снежня працягнулася ў Віцебску. Пасля экскурсіі па Віцебскай абласной бібліятэцы адбылося пасяджэнне круглага стала «Бібліятэка – тэрыторыя чытання».
Удзельнікаў круглага стала віталі дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяна Адамян, загадчык аддзела каардынацыі дзейнасці бібліятэк вобласці ДБУК «Пскоўская абласная ўніверсальная навуковая бібліятэка» Кацярына Аляксеева і загадчык Рэгіянальнага цэнтра чытання ДБУК «Пскоўская абласная ўніверсальная навуковая бібліятэка» Ніна Якаўлева.
Прагучалі выступленні бібліятэчных спецыялістаў Пскоўскай і Віцебскай абласцей па пытаннях сучасных форм, метадаў і тэхналогій падтрымкі і развіцця чытання ў бібліятэках Расіі і Беларусі.
Напрыканцы праграмы ўдзельнікі Школы якасці наведалі Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча і Дом-музей Марка Шагала.


































