
Віцебск святочны: якія святы адзначалі гараджане ў першыя савецкія дзесяцігоддзі
- Details
- Створана 16.12.2019 08:15
Бясплатныя курсы «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага города»
12 снежня ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбыліся заняткі бясплатных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада» на тэму «Віцебск святочны: якія святы адзначалі гараджане ў першыя савецкія дзесяцігоддзі».
Пра традыцыі святкавання новых дзяржаўных святаў і змены ў святкаванні рэлігійных святаў расказалі вядучы архівіст Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Святлана Мясаедава і дацэнт кафедры агульнай гісторыі і сусветнай культуры гістарычнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук Галіна Якаўлева.
З літаратурай, рэкамендаванай для больш глыбокага вывучэння тэмы, можна пазнаёміцца ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі. Відэаверсіі папярэдніх лекцый і перадач размешчаны на сайце абласной бібліятэкі, а таксама ў групе курсаў у сацыяльнай сетцы.


































