
«Несцерка»: спектакль-абрад
- Details
- Створана 19.12.2019 08:15
Бясплатныя курсы «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага города»
17 снежня ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбыліся заняткі бясплатных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада» на тэму «Несцерка»: спектакль-абрад».
Доктарам мастацтвазнаўства, прафесарам Таццянай Віктараўнай Катовіч тэма для лекцыі выбрана не выпадкова. Менавіта пад такой назвай мастацтвазнаўца падрыхтавала да выдання кнігу, якая плануецца выйсці ў наступным годзе. Таццяна Віктараўна ў сваім выступленні, якое пачала словамі Несцеркі: «Браточкі мае, колькі вас тут сабралася!», закранула цікавыя факты гісторыі стварэння спектакля – з часу першай прэм'еры да сучаснай яго пастаноўкі, а таксама вельмі пранікнёна расказала пра акцёраў, якія стваралі ў розныя часы на сцэне коласаўскага тэатра вобразы персанажаў «Несцеркі», як галоўных, так і эпізадычных.
Таццяна Катовіч звярнула ўвагу прысутных на сцэнаграфію спектакля: дэкарацыі, касцюмы, пастановачную тэхніку, а таксама на тыя будынкі, дзе размяшчаўся тэатр падчас паказу спектакля. Расказ Таццяны Віктараўны суправаджаўся дэманстрацыяй рэдкіх фотаздымкаў, якія больш наглядна адлюстроўвалі цікавыя факты.
Відэаверсіі папярэдніх лекцый і перадач размешчаны на сайце абласной бібліятэкі, а таксама ў групе курсаў у сацыяльнай сетцы.


































