
Сустрэча «Цяжкія дарогі Перамогі» ў рамках міжнароднага праекта
- Details
- Створана 18.12.2019 16:34
17 снежня ў бібліятэцы ў рамках праекта «Астрахань – Мінск – Віцебск: гісторыка-культурны дыялог» адбылася сустрэча «Цяжкія дарогі Перамогі», прымеркаваная да 75-годдзя Вялікай Перамогі.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Астраханскай абласной навуковай бібліятэкі імя Н. К. Крупскай, ветэраны абласнога Савета ветэранаў працы, узброеных сіл і праваахоўных органаў, члены грамадскіх арганізацый «Дзеці вайны», студэнты, навучэнцы, валанцёры Перамогі Астраханскай вобласці.
Кароткае паведамленне аб вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны зрабіў старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Мікалай Пархімовіч. Беларускім вопытам арганізацыі мерапрыемстваў, стварэння інфармацыйных рэсурсаў установамі культуры Віцебскай вобласці да 75-годдзя вызвалення Беларусі падзяліліся галоўны захавальнік фондаў Віцебскага абласнога музея Героя Савецкага Саюза М. П. Шмырова Дзяніс Якаўлеў і вядучы бібліёграф Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Кацярына Яскевіч.
Фотаздымак з сайта ASTROBL.RU.


































