
Узнагароджанне лаўрэатаў «Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі»
- Details
- Створана 30.12.2019 10:13
27 снежня ў бібліятэцы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў «Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі» Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта за 2019 год.
У намінацыі «Проза (у тым ліку публіцыстыка і драматургія)» «Літаратурная прэмія імя Петруся Броўкі» уручана Валерыю Марчанку за кнігу «Афганистан: разведка ВДВ в действии».
У намінацыі «Паэзія» «Літаратурная прэмія імя Петруся Броўкі» уручана Надзеі Салодкай за кнігі вершаў «Мір вашаму дому: выбранае» і «Разноцветные ситцы».
У намінацыі «Літаратура для дзяцей» «Літаратурная прэмія імя Петруся Броўкі» уручана Ірыне Багданавай за кнігі «Неленивая вакцина», «Мама с папой не стареют», «Дружба всем нужна всегда» і «Если вместе улыбаться» з серыі «Наша дружная семья».
З ганаровай узнагародай пісьменнікаў-лаўрэатаў павіншавалі і пажадалі творчых поспехаў намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Пенін, галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Дзяніс Юрчак, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Краснова-Гусачэнка.
Завяршылася мерапрыемства выступленнем ансамбля музычных інструментаў «Кантраст» выкладчыкаў ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў № 4 г. Віцебска» (кіраўнік Алена Мезенцава).


































