
Да Міжнароднага дня роднай мовы: літаратурна-музычная імпрэза і агульная дыктоўка
- Details
- Створана 24.02.2020 11:15
22 лютага ў бібліятэцы адбылася традыцыйная літаратурна-музычная вечарына да Міжнароднага дня роднай мовы, у рамках якой была праведзена агульная дыктоўка.
Вядучая вечарыны галоўны бібліёграф аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Кацярына Яскевіч расказала ўдзельнікам мерапрыемства пра гісторыю гэтага свята. Вершы пра родную мову прачыталі выкладчыкі Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА», студэнты філалагічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, віцебскія пісьменнікі Міхась Мірановіч і Мар'ян Даргель.
Агульную дыктоўку падрыхтаваў кандыдат філалагічных навук, дацэнт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, старшыня абласной арганізацыі «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны» Юрый Бабіч. Для напісання быў абраны ўрывак з мемуараў Васіля Быкава «Доўгая дарога дадому».


































