
Лекцыя «Віцебскі музычны рэнесанс»
- Details
- Створана 22.01.2020 15:36
У рамках бібліятэчнага праекта «Музыка для ўсіх» 21 студзеня адбылася лекцыя члена Беларускага саюза кампазітараў, музыканта і педагога А. Іванова «Віцебскі музычны рэнесанс».
Аляксандр Віктаравіч расказаў пра музычнае жыццё горада ў першыя паслярэвалюцыйныя гады: адкрыццё Віцебскай Народнай кансерваторыі і стварэнне сімфанічнага аркестра, якія ўзначаліў таленавіты пецярбургскі музыкант, дырыжор і педагог Мікалай Малько; сусветна вядомых музыкантаў Карла Грыгаровіча, Мікалая Дубасава і інш.; выступленні выдатных скрыпачоў Леапольда Ауэра, Яшы Хейфеца, піяністкі Марыі Юдзінай, опернага спевака Леаніда Собінава, гастролях зорак сусветнага балета і оперы.


































