
Пазнавальная гадзіна «Азбука этыкету»
- Details
- Створана 22.01.2020 16:06
22 студзеня супрацоўнікі электроннай чытальнай залы правялі пазнавальную гадзіну «Азбука этыкету», прысвечаную Міжнароднаму дню «дзякуй».
Навучэнцы 2-га класа ДУА «Гімназія № 8 г. Віцебска» у гульнявой форме пазнаёміліся з правіламі добрых манер і карысных звычак. Даведаліся, як мець зносіны з аднагодкамі, што значыць быць выхаваным і як правільна паводзіць сябе ў грамадстве.
У ходзе мерапрыемства школьнікі прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне. Дапоўніў мерапрыемства мультфільм «Што такое этыкет?».


































